У час восеньскіх канікул, 30.10.2024 года, пад кіраўніцтвам бібліятэкара Арцімовіч Л.І. ў ДУА «Узмёнская базавая школа» прайшла экалагічная віктарына “Што? Дзе? Калі?”.
Падчас мерапрыемства навучэнцы здзейснілі захапляльнае падарожжа ў дзіўны свет прыроды, даведаліся, якую ролю адыгрывае чалавек у ахове прыроды, актыўна гутарылі, адказвалі на пытанні, вызначалі сувязь чалавека з навакольным асяроддзем, пазнаёміліся з экалагічнымі праблемамі, якія ўзніклі па віне чалавека. Як называецца самая вялікая птушка ў Беларусі?Дзе знаходзіцца самае “дзікае” балота ў краіне? Што такое экаслед? Якая лямпачка самая экалагічная? На такія і іншыя шматлікія пытанні адказвалі дзеці на мерапрыемстве.
Лепшыя эказнаўцы і аматары прыроды атрымалі прыемныя сувеніры ў выглядзе закладак для падручнікаў.
Мы в соцсетях & RSS